Разгляд справы абаронцы парку 40-годзьдзя Кастрычніка адкладзены

Парк 40-годзьдзя Кастрычніка

9.50 Разьбіральніцтва справы перанесенае на нявызначаны тэрмін. Пра гэта «Народнай волі» паведамілі ў прэсавай службе арганізацыйнага камітэту ў справе стварэньня Нацыянал-бальшавіцкай партыі.

24 траўня камісіі па справах непаўнагадовых адміністрацыі Заводзкага раёну Менск павінен быў разгледзіць справу менскага нацыянал-бальшавіка Аляксандра Палякова.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

9 траўня пяцёра актывістаў руху праводзілі акцыю супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка, дзе кітайскі інвэстар плянуе пабудаваць гасьцінічны комплекс «Пэкін».

Двух удзельнікаў акцыі Зьміцера Паліненку і Аляксандра Палякова затрымала міліцыя. На іх склалі пратаколы за дробнае хуліганства.

Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка — было абрана інвэстарам, камэрцыйнай кампаніяй з Кітаю. Пасьля пратэстаў жыхароў навакольных дамоў улады паабяцалі скараціць высечку дрэваў да мінімуму, але плянаў пабудаваць гатэль ня кінулі.

У красавіку суд Фрунзенскага раёну Менску пачаў разглядаць пазоў групы грамадзянаў да ўладаў Менску супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка і будаўніцтва гатэлю «Пэкін».

Пазоў называецца «Аб спыненьні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе».

Пазоўнікі патрабуюць спыніць зьнішчэньне парку.