Клінтан: НАТА будзе пашырацца

На саміце НАТА які праходзіць у Чыкага, дзяржсакратар Хілары Клінтан заявіла, што на наступнай сустрэчы кіраўнікоў краінаў – членаў НАТА дзяржаў павінна быць разгледжана пытаньне аб пашырэньні ваеннага альянсу.
З такой заявай Клінтан выступіла перад сустрэчай з лідэрамі Босьніі, Грузіі, Македоніі і Чарнагорыі, якія імкнуцца да сяброўства ў НАТА. Месца і дата правядзеньня наступнага саміту пакуль не прызначаныя.

Першым кандыдатам на ўступленьне ў НАТА з'яўляецца Македонія - дзеля гэтага ёй трэба вырашыць спрэчку з Грэцыяй, якая лічыць неправамерным назва гэтай краіны. Грузіі для сяброўства ў НАТА трэба будзе ўладзіць канфлікт з Расеяй з нагоды самаабвешчаных рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асэтыя, незалежнасьць якіх Грузія не прызнае. У Босьніі і Чарнагорыі запушчаны рэформы, неабходныя для далучэньня да вайсковага саюзу.