Расейскі прэс-тур перад візытам Пуціна

З 23 па 25 траўня прадстаўнікі расейскіх мэдыяў возьмуць удзел у чарговым прэс-туры ў Беларусь.
Запрошаныя карэспандэнты «ИТАР-ТАСС», тэлеканалу «Подмосковье», часопісу «Союзное государство», газэты «Современная школа России», «Смоленской газеты», а таксама парталаў «Навука і тэхналёгіі Расеі» і Firstnews, паведаміла БЕЛТА.

Цягам трох дзён журналісты наведаюць шэраг прамысловых аб’ектаў і навуковых цэнтраў Беларусі, навучальныя ўстановы, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Сталага камітэта саюзнай дзяржавы, а таксама возьмуць удзел у круглых сталах і прэс-канфэрэнцыях.

Прэс-тур арганізаваны за некалькі дзён да візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск.