Амэрыканскі эканаміст Пол Кругман, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2008 году, лічыць, што краіны Эўразьвязу павінны зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць агульную эўрапейскую валюту, існаваньне якой апынулася пад пагрозай з увагі на фінансавы крызіс у Грэцыі і ў некаторых іншых краінах эўразоны.
Адначасова Кругман сьцьвярджае ў інтэрвію Радыё Свабода, што шлях выратаваньня эўра не вядзе праз жорсткае абмежаваньне бюджэтных выдаткаў і бюджэтных дэфіцытаў, а хутчэй праз палітыку стымуляцыі эканомікі, якая патрабуе выдзяленьня новых банкаўскіх крэдытаў і павышэньня дапушчальнага ўзроўню інфляцыі.
РС: Што нам кажуць падзеі ў Грэцыі пра падаўжэньне жыцьцяздольнасьці эўра? Трэба яго ратаваць? Калі так, дык якім чынам?
Кругман: Я насамрэч выступаю за тое, каб Эўрапейскі цэнтральны банк дзейнічаў як вельмі лібэральны крэдытор эўрапейскіх банкаў і ўрадаў ды адначасова падняў дапушчальны ўзровень інфляцыі, каб уратаваць эўра. Я думаю, што эўра трэба ратаваць, калі гэта наогул магчымае. Але рэч у тым, што цяперашняя палітыка гэтага ня робіць; цяперашняя палітыка фактычна асуджае эўра на зьнікненьне... Падзеньне эўра займела б вельмі дрэнны ўплыў на эўрапейскі праект, які за свае галоўныя мэты мае мір, дабрабыт і дэмакратыю, то бок, рэчы, якія ўсе мы павінны падтрымліваць найлепш, як можам.
РС: Якім чынам крызіс можа закрануць краіны па-за эўразонай, якія маюць вялікі гандлёвы абарот з Эўразьвязам? Калі абваліцца эўра, ці не наступіць велізарны абвал міжнароднага гандлю?
Кругман: Так, усё гэта будзе мець адмоўны ўплыў на эканоміку Эўропы. Гэта ўдарыць па тых, хто экспартуе ў Эўропу, а гэтая катэгорыя ўключае практычна ўсіх. Памер наступстваў будзе залежаць ад памеру гандлёвага абароту. Для Злучаных Штатаў, які прадаюць у Эўропу ўсяго 2% ад сваёй прадукцыі, гэта не такі вялікі клопат. Але для Ўсходняй Эўропы гэта будзе вялікі клопат.
РС: Вы пісалі, што эўрапейскія кіраўнікі, якія прытрымліваюцца праграмаў жорсткай эканоміі, зьдзяйсьняюць «эканамічнае самагубства». Падаецца, што штораз большая колькасьць эўрапейскіх выбарцаў пагаджаецца з вамі. Дык чаму эканамічныя кіраўнікі Эўропы ня бачаць гэтага так, як вы? Ці ёсьць сыгналы, што Нямеччына можа зьмяніць свой падыход?
Кругман: Я стараюся пазьбягаць стэрэатыпаў, але мне тут прыгадваецца тое, што сказаў эканамічны эканамічны экспэрт Financial Times Марцін Вулф: «У Нямеччыне эканоміка зьяўляецца галінай этыкі». Яны насамрэч глядзяць на гэта як на грахі даўжнікоў, а за грахі трэба моцна пакутаваць. З фактам, што эканоміка ня дзейнічае такім чынам, ім вельмі цяжка пагадзіцца.
РС: Калі эўра абваліцца, то ўздымецца даляр? Ці, можа, гэта больш складана?
Кругман: Гэта больш складана. Гэта сьмешная рэч, таму што ў параўнаньні з чым даляр мае ўзьняцца? Калі эўра абваліцца або калі яно аслабне, дык практычна застанецца нямецкая марка. Яна магла б быць вельмі моцнай валютай. Нават цяпер эўра ўсё яшчэ трымаецца — некаторыя людзі зьдзіўляюцца, чаму яно такое моцнае, а гэта таму, што Нямеччына выглядае як краіна, у якую можна даволі бясьпечна інвэставаць. А паколькі краіны на пэрыфэрыі Эўропы так не выглядаюць, дык працэнтныя стаўкі пазыкаў там вельмі, вельмі высокія. Так што я ня ведаю, як вам адказаць пра наступствы гэтага крызісу для даляра. Гэта ня так проста. Ну але калі эўра прападзе назусім, дык даляр шыбане ўгору.

Цяперашняя палітыка фактычна асуджае эўра на зьнікненьне