Томіслаў Нікаліч абраны прэзыдэнтам Сэрбіі

Нікаліч апярэдзіў Борыса Тадзіча прыкладна на 2%.
Выбары ў Сэрбіі адбыліся ў нядзелю 20 траўня.

Нікаліч — лідэр Сэрбскай прагрэсіўнай партыі.

«Што я абяцаў, то і маю намер выконваць — Сэрбія не зьверне з эўрапейскага шляху», — заявіў Нікаліч журналістам.

У ліку прыярытэтных задачаў ён назваў барацьбу з эканамічнымі праблемамі, крыміналам і карупцыяй.

Нікаліч таксама паведаміў, што сыйдзе з пасады ў Сэрбскай прагрэсіўнай партыі, каб «стаць прэзыдэнтам усіх сэрбаў».

«Гэта вяршыня маёй палітычнай кар’еры і адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцьці», — адзначыў Нікаліч.


Ад 2000 году Нікаліч ужо чатыры разы быў кандыдатам на прэзыдэнта.

Першым, хто павіншаваў Томіслава Нікаліча зь перамогай, стаў былы прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч.