У Італіі – новы землятрус: 6 загіблых

Прыкладна ў гадзіну дня штуршкі адчувалі жыхары населеных пунктаў паблізу гораду Фэрара. У выніку разбураны яшчэ некалькі будынкаў, пашкоджаных начным землятрусам. Магнітуда асноўнага землятрусу складала каля 6. Па апошніх дадзеных, загінулі 6 чалавек, у тым ліку дзьве жанчыны, дзесяткі людзей параненыя. З пацярпелых раёнаў эвакуяваныя тры тысячы чалавек.

Былі разбураны шматлікія будынкі, у тым ліку прамысловыя аб'екты, цэрквы і архітэктурныя збудаваньні, якія маюць культурна-гістарычную каштоўнасьць, у гарадах Балоньня, Фэрара, Вэрона, Мантуя. Паводле папярэдніх ацэнак міністэрства культуры Італіі, шкода "значная".