У менскіх кінатэатрах «Дыктатара» не пакажуць

Прадпрыемства «Менсккінавідэапракат» не плянуе паказваць у Менску фільм «Дыктатар», у якім галоўную ролю выконвае эпатажны ангельскі комік Саша Барон Коэн.
Пра гэта паведамляе «Наша ніва» з спасылкай на аддзел рэпэртуарнага плянаваньня прадпрыемства.

У фільме дзьве сюжэтныя лініі, і ў абедзьвюх галоўных герояў грае Саша Барон Коэн. У адной ён просты казлапас, у другой — былы дыктатар, які згубіўся ў чужой краіне. Гісторыі разьвіваюцца паралельна, але, як пішуць кінакрытыкі, галоўная паралель фільму — паводзіны дыктатараў, якія яшчэ правяць шмат дзе ў сьвеце. Вядома, што на стварэньне фільму рэжысэра Лары Чарлза натхніла арабская вясна.

17 траўня фільм «Дыктатар» пачалі паказваць у маскоўскіх кінатэатрах. Ужо вядома, што «Дыктатара» забаранілі для паказу ў Таджыкістане і Туркмэністане.