Актывістаў «Гавары праўду» вызвалілі зь СІЗА

Міхась Пашкевіч, Андрэй Дзьмітрыеў

17 траўня Андрэй Дзьмітрыеў і Міхась Пашкевіч былі вызваленыя са Смалявіцкага СІЗА, дзе адбывалі па 10 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне несанкцыянаванага сходу дачнікаў, якія змагаюцца за захаваньне свайго дачнага каапэратыву.
«Нас вызвалілі на 5 гадзін раней. Мы звонім з тэлефону спадарожніка. Падрабязнасьці распавядзем пазьней», — паведамілі актывісты сваім сябрам з «Гавары праўду».