Сьледчы камітэт заступіўся за геяў і нефармалаў

Управа Сьледчага камітэту па Менску завяла крымінальную справу на жыхара Менску, які заснаваў грамадзкую арганізацыю, што ставіла за мэту перасьлед прадстаўнікоў моладзевых субкультур, нефармальных рухаў і сэксуальных меншасьцяў. Арганізацыя мела назву «Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі» і з 2010 году правяла шэраг акцыяў з ужываньнем гвалту супраць грамадзянаў.

Падазраванага жыхара Менску затрымалі і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар, перадае БелаПАН. Прозьвішча затрыманага не называюць. Паводле артыкулу, па якім заведзена справа, менчуку пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.