6 мільёнаў беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам

Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту на пачатак 2012 году ў Беларусі склала 6,8 мільёна, у тым ліку 6,1 мільёна фізычных асобаў.
За год колькасьць карыстальнікаў вырасла на 34,2%, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Белстат.

Бяздротавым інтэрнэтам карыстаецца 4,5 мільёна абанэнтаў.

У сваёй дзейнасьці 97,4% арганізацыяў выкарыстоўваюць кампутары.

94,6% арганізацыяў маюць выхад у інтэрнэт.

«Паводле дадзеных выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак, доля хатніх гаспадарак, якія маюць пэрсанальныя кампутары, (...) паводле стану на пачатак 2012 году — 40,3%», — гаворыцца ў паведамленьні Белстату.