Ад 16 траўня стаўка рэфінансаваньня — 34%

Нацыянальны банк Беларусі з 16 траўня зьніжае стаўку рэфінансаваньня да 34% гадавых.
Ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязей НБ БелТА адзначылі, што рашэньне грунтуюцца на пазытыўных ацэнках тэндэнцыяў у эканоміцы, у першую чаргу запаволення інфляцыйных працэсаў.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт галоўны банк краіны пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазытах юрыдычных і фізычных асобаў і па крэдытах, якія пазычаюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.