Паляваньне на ласёў у парку Чалюскінцаў у Менску

Your browser doesn’t support HTML5

15 траўня цэлы дзень у менскім парку бегалі два лосі — відавочна, ласіха з ласянём. Позна ўвечары ласям здолелі укалоць снатворны прэпарат. Прэсавы сакратар МНС Віталь Навіцкі паведаміў «Свабодзе», што жывёлаў вывезьлі за кальцавую, аднак пазьней высьветлілася, што ласі знаходзяцца ў менскім заапарку.