Ісламісты не дазволілі правесьці канцэрт Лэдзі Гага

У Інданэзіі сьпявачцы Лэдзі Гага забаранілі канцэрт пасьля супольных пратэстаў ісламісцкіх арганізацыяў. Паводле іх аргумэнтаў, правакацыйнае адзеньне сьпявачкі і танцавальныя рухі могуць маральна нашкодзіць моладзі.
Некаторыя нават пагражалі ужыць фізічную сілу, каб прадухіліць канцэрт «Born This Way». Канцэрт меў быў быць самым вялікім шоў з азіяцкага туру Лэдзі Гага. Прычым большая частка з сарака тысячаў квіткоў, паводле арганізатараў, ужо
прададзеныя.