Сямашка: Беларусь ніколі не прадасьць кантрольны пакет «Беларуськалія»

Уладзімер Сямашка

Беларусь наўрад ці калі-небудзь прадасьць кантрольны пакет ААТ «Беларуськалій», заявіў першы віцэ-прэм’ер рэспублікі Ўладзімер Сямашка.
Ён дадаў, што цяпер прынятае рашэньне, каб «Беларуськалій» датэрмінова пагасіў сындыкаваны крэдыт у 1 мільярд даляраў. «Тэрмін пагашэньня крэдыту надыходзіць 18 лістапада. Умовы крэдытаваньня такія, што першае паўгодзьдзе — гэта прымальныя стаўкі, прымальныя ўмовы. У другім паўгодзьдзі — пачынаецца прагрэсія (па асноўных стаўках. — Інтэрфакс). Таму, натуральна, мы імкнемся пагасіць гэты крэдыт як мага раней», — заявіў Сямашка.

Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусь гатовая прадаць «Беларуськалій». Ён называў розныя цэны — 30 і 32 мільярды даляраў ЗША.