Лукашэнка ад’ехаў у Маскву

Аляксандар Лукашэнка накіраваўся зь візытам у Расею для ўдзелу ў саміце АДКБ і СНД, якія пройдуць у Маскве ў аўторак.

Прэзыдэнцкая прэсавая служба інфармуе, што ў расейскай сталіцы адбудзецца паседжаньне юбілейнай сэсіі Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ, прысьвечанае 20-годзьдзю падпісаньня дагавору аб калектыўнай бясьпецы і 10-годзьдзю стварэньня Арганізацыі дагавору аб калектыўнай бясьпецы.

Лукашэнка таксама возьме ўдзел у нефармальным паседжаньні Савету кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц СНД.