14 траўня пачынаюць прымаць заяўкі на «Бардаўскую восень»

Заяўкі на ўдзел у фэсьце прымаюцца да 10 чэрвеня.
11-17 чэрвеня пройдзе інтэрнэт гіт-парад «Бардаўскай восені», пераможца якога трапіць на фэст аўтаматычна.

Астатніх удзельнікаў фэсту, якія напрыканцы кастрычніка паедуць на музычны фэст «Бардаўская восень 2012» у Бельск, вызначыць прафесійнае журы на адборачным канцэрце.

Канцэрт пройдзе 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя».

Болей інфармацыі — тут.