Беларусь узмацніла мяжу з Украінай і аслабіла з Польшчай

Беларусь ўзмацніла ахову мяжы з Украінай ў сувязі з чэмпіянатам Эўропы па футболе-2012, перакінуўшы сюды частку памежнікаў зь беларуска-польскіх заставаў.
Пра гэта паведаміў Аляксандру Лукашэнку дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Леанід Мальцаў.

Бліжэйшым часам будуць праведзеныя камандна-штабныя вучэньні на дзяржаўнай мяжы, прысьвечаныя таму, як у новых умовах забясьпечыць якасную памежную бясьпеку.

Лукашэнка загадаў у разе патрэбы ўцягваць у дапамогу міліцыю і мясцовых жыхароў.