Грыбаўскайце сустрэлася зь Цімашэнкай

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сустрэлася ў харкаўскім шпіталі з былой прэм’ер-міністаркай Украіны Юліяй Цімашэнкай, якая знаходзіцца там на лекаваньні.
Па выніках сустрэчы Грыбаўскайце выступіла з заявай, у якой зазначыла, што ЭЗ страчвае давер да Кіева.

Адразу пасьля прыбыцьця ў Харкаў прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сустрэлася кіраўнікамі гораду і вобласьці.

Пазьней яна адбыла ў Кіеў для сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.