Акцябрскі. Актывісты АГП судзяцца з райвыканкамам

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Юкоўскі і Алена Луцковіч з гарадзкога пасёлку Акцябрскі зьвярнуліся ў суд з пазовамі да мясцовага райвыканкаму.
«У красавіку я падаў у райвыканкам заяўку на пікет супраць росту цэнаў і зьніжэньня даходаў насельніцтва. Аднак выканкам ня даў дазволу на пікет. Таму я й патрабую адмены рашэньня на забарону пікету», — патлумачыў спадар Юкоўскі.

Алена Луцковіч мелася ладзіць пікет з мэтай прыцягненьня ўвагі насельніцтва да існаваньня ў краіне палітычных зьняволеных і зьніклых палітыкаў. Аднак і ёй райвыканкам на даў дазволу на пікет.

Разгляд пазоваў актывістаў да райвыканкаму прызначаны ў Акцябрскім раённым судзе на 15 траўня.