Трыццаць пікетаў замовілі на 15 траўня актывісты Гомельскай абласной арганізацыі АГП у межах кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».
Зь іх у Гомелі — 23, у Буда-Кашалёве — 2, у Мазыры, Сьветлагорску, Жлобіне, Рэчыцы, Добрушы — па 1.
10 траўня — апошні дзень, калі актывісты павінны былі атрымаць з выканкамаў адказы на свае замовы. Аднак сёньня ліст з Жлобінскага райвыканкаму дасланы толькі Марату Афанасьеву. Яму забаронена ладзіць пікет у горадзе.
Лідэр рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў апавёў, што празь пікеты актывісты меліся зьвярнуць увагу беларусаў на праблему фальшаваньня вынікаў выбараў і заклікаць іх да больш актыўнага ўдзелу ў кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Але паколькі ўлады забараняюць масавыя акцыі, то актывісты наважаны вылучацца на парлямэнцкіх выбарах кандыдатамі ў дэпутаты, каб распавесьці грамадзянам пра неабходнасьць байкоту выбараў, а пасьля й самім адмовіцца балятавацца.