Эўра-2012: беларускі футбольны сэрвіс

Гульні футбольнага чэмпіянату Эўропы пачнуцца 8 чэрвеня і пройдуць на стадыёнах Польшчы і Ўкраіны.

Адмыслова з гэтай нагоды журналісты Радыё Рацыя падрыхтавалі першы беларускамоўны сэрвіс, прысьвечаны чэмпіянату, які разьмешчаны на сайце радыё. Тут зьмешчаная інфармацыя пра ўсе гарады і стадыёны, на якіх пройдуць гульні, а таксама графік гульняў, які будзе апэратыўна адлюстроўваць сытуацыю. Тут таксама даюцца статыстычныя зьвесткі пра ранейшыя чэмпіянаты Эўропы.