Партрэты Сталіна і Леніна на дзень Перамогі

Сьвяточныя гуляньні ў Дзень перамогі прайшлі ў сталіцы без звыклага размаху. Сьвята прыпала на сераду, працоўныя дні гэтым разам не пераносілі, атрымаўся адзін выходны дзень. Таму бальшыня людзей не паехала на лецішчы і ў вёскі, а засталася ў горадзе.
Таннае сьпіртное ў месцах масавых гуляньняў, у парках і на вуліцах гэтым разам э не налівалі, у адрозьненьне ад 1 траўня. Раніцай цэнтар сталіцы быў перакрыты — кіраўнік Беларусі з трыма сынамі і кіраўніцтвам краіны браў удзел у шэсьці вэтэранаў. І толькі калі шэсьце скончылася, народ змог прыйсьці на плошчу Перамогі, каб ускласьці кветкі да Вечнага агню.

Публіка на плошчы Перамогі — вельмі стракатая. Сябры партыі ВКП(б), як яны самі сябе называлі, раздавалі партрэты Сталіна і газэту «Вперёд». «Ідэі Маркса — Энгельса — Леніна — Сталіна будуць жыць у вяках» — слоган газэты".


Your browser doesn’t support HTML5

Рэпартаж Іны Студзінскай





Дзень Перамогі ў Менску