Гомель: дэмакратычныя актывісты ўшанавалі ахвяраў вайны

9 траўня ў Гомелі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БХД, Маладога фронту, партыі левых «Справядлівы сьвет» ушанавалі памяць больш як 100 тысяч ваеннапалонных, якія былі закатаваны ў лягеры падчас акупацыі гораду.
Сябры АГП і БХД Яны прынесьлі да помніку ахвярам вянкі й кветкі.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў заявіў: «Мы павінны памятаць ня толькі тых ваяроў, якія несьлі перамогу й загінулі на франтах, але й ахвяраў катаваньняў, мірных ахвяраў вайны».

Лягер ваеннапалонных пачынаўся ад цяперашняй плошчы Паўстаньня і цягнуўся амаль да рачнога порта.

Афіцыйная ўлады ў Дзень Перамогі абыйшлі ўвагай гэтае трагічнае месца. Сьвяточныя цырымоніі ладзіліся толькі ля помнікаў салдатам-вызваліцелям.