Алена Каваленка скардзіцца ў пракуратуру

Алена Каваленка

Алена Каваленка накіравала скаргу ў Віцебскую абласную пракуратуру.
Жонка Сяргея Каваленкі спрабуе даказаць, што міліцыянты сфабрыкавалі доказы віны яе мужа ў парушэньні правілаў адбыцьця хатняй «хіміі», за што пазьней суд прысудзіў яго да 2 гадоў і месяца зьняволеньня.

У дадзены момант Сяргей Каваленка зноў знаходзіцца ў віцебскім сьледчым ізалятары, дзе ў канцы мінулага году ў адказ на дзеяньні міліцыі і суду ён пачаў галадоўку пратэсту. Калі будзе разгледжана касацыйная скарга вязьня ў Віцебскім абласным судзе, пакуль невядома.