Палітычны пратэст на матчы Беларусь-Казахстан

Сёньняшні матч ЧС-2012 паміж зборнымі Беларусі і Казахстану на хэльсынскай Хартвал-Арэне пачаўся з палітычнай акцыі беларускіх заўзятараў.
Заўзятары прынесьлі з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі, трубілі ў трубы і скандавалі палітычныя лёзунгі, паведамляе фінскі спартовы сайт sportti.com.

У онлайн-рэпартажы на сайце pressball.by паведамлялася, што перад пачаткам матчу на трыбунах зьявіліся два бел-чырвона-белыя сьцягі.