Эгіпэт: улады сьцягваюць войскі ў Каір

Пратэстоўцы супраць "людзей у цывільным", Каір, 2 траўня, 2012

Напярэдадні каля будынку Міністэрства абароны падчас забурэньняў загінуў паліцэйскі і былі параненыя больш за 370 чалавек.
У сталіцы Эгіпту Каіры дадатковыя войскі ўведзены ў раён Абаса, дзе да нядзельнай раніцы ўведзены кругласутачны камэнданцкая гадзіна пасьля таго, як учора каля будынку Міністэрства абароны падчас забурэньняў загінуў паліцэйскі і былі параненыя больш за 370 чалавек.

Арыштаваныя звыш 170 пратэстоўцаў.

Паводле міжнароднага Камітэта па абароне журналістаў, падчас асьвятленьня падзей у Каіры ўчора былі параненыя, зьбітыя і затрыманыя 18 рэпарцёраў.
Дэманстранты – галоўным чынам ісламісты – патрабуюць ад Вярхоўнай вайсковай рады больш хуткай перадачы ўлады цывільнаму ўраду.

23-24 мая пачынаюцца прэзыдэнцкія выбары - першыя пасьля зьвяржэньня Хосьні Мубарака ў лютым мінулага году. Вайскоўцы абяцалі перадаць уладу абранаму прэзыдэнту.