Сьцяг у падтрымку Сяргея Каваленкі ў Віцебску

Раніцай 4 траўня ў Віцебску насупраць галоўнага корпусу Мэдычнага ўнівэрсытэту невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.
Да сьцяга была прымацавана цыдулка наступнага зьместу: «За вызваленьне Сяргея Каваленкі. Патрыёты ВКЛ-Беларусі». Сьцяг быў вывешаны на вачах вялікай колькасьці студэнтаў і мінакоў і правісеў працяглы час, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебску».