Выбары ў Сэрбіі. Дылема "бурыданава асла"

Сэрбскія выбары 2012. Дылема для выбарнікаў. Карыкатура Прэдрага Караксіча (Коракс)

Выбарнікі ня ведаюць, за каго галасаваць. Кандыдаты прапануюць аднолькавую праграму.
6 траўня сэрбы ідуць на выбары. Мясцовыя, парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары ў той жа дзень.

Гэтага дастаткова, каб выбарнікі заблыталіся.

Сэрбскі палітычны карыкатурыст Коракс лічыць (як вы бачыце на малюначку вышэй), што ў сэрбскіх выбарнікаў ёсьць большая праблема — абодва кандыдаты, паміж якімі трэба выбіраць, прапануюць аднолькавыя рашэньні.

Справа ў тым, што прэзыдэнт Барыс Тадзіч (зьлева), хоць і праэўрапейскі, але на выбары ідзе з нацыяналістычнай плятформай. Каб атрымаць галасы суперніка Томіслава Нікаліча.

А нацыяналіст Нікаліч (справа) робіць тое ж самае наадварот. Раптам стаў эўрааптымістам.

Гэта, кажа карыкатурыст, ставіць выбарнікаў у становішча «бурыданова асла». Гэты знакаміты вобраз 14-га стагоддзя, прыдуманы францускім філёзафам Жанам Бурыдан, выкарыстоўваецца для ілюстрацыі парадоксу свабоды выбару.

Парадокс: калі галодны чалавек ня можа рацыянальна выбраць паміж двума аднолькава аддаленымі крыніцамі ежы, ён можа галадаць насьмерць ад нерашучасьці.

Карыкатура Коракса зробленая на замову Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Балканская служба.