Ужо шэсьць краінаў адмовіліся ад саміту ў Ялце дзеля Цімашэнкі

Да кіраўнікоў Нямеччыны, Чэхіі, Славеніі, Аўстрыі і Італіі далучыўся прэзыдэнт Харватыі.
«Улічваючы абставіны, якія паказваюць на парушэньні правоў чалавека ва Ўкраіне, Іва Ёсіпавіч вырашыў ня ехаць на саміт Цэнтральнай Эўропы», – цытуе Інтэрфакс паведамленьне канцылярыі прэзыдэнта Харватыі.

Прычынай адмовы кіраўнікоў эўрапейскіх краінаў ад ялцінскага саміту стала жорсткае абыходжаньне ва ўкраінскай калёніі з экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай.