Галяндыя: марыхуана будзе толькі для сваіх

Нідэрлянды ад сёньня ўводзяць абмежаваньні на продаж марыхуаны. У паўднёвых раёнах краіны цяпер купіць марыхуану змогуць толькі грамадзяне краіны, альбо тыя, хто мае від на жыхарства. Яны павінны будуць паказаць спэцыяльную картку.
Улады Амстэрдаму, дзе абмежаваньне мае ўступіць у сілу ў наступным годзе, выступаюць супраць такога кроку.

Валоданьне невялікай колькасьцю марыхуаны ў Нідэрляндах не зьяўляецца злачынствам, і гэта прыцягвае ў краіну мільёны турыстаў. У горадзе Маастрыхт, уладальнікі гэтак званых «кофі шопаў», дзе прадаецца марыхуана, заявілі, што ня будуць падпарадкоўвацца новым абмежаваньням, каб улады былі вымушаныя распачаць судовую справу.