«Гавары праўду» зьбірае подпісы ў абарону Вінаградава

Павал Вінаградаў

Кампанія «Гавары праўду» пачынае збор подпісаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь пад адкрытым лістом да Генэральнага пракурора Аляксандра Канюка з патрабаваньнем спыніць незаконны перасьлед з боку органаў унутраных спраў, а таксама судовую сваволю ў дачыненьні да актывіста кампаніі Паўла Вінаградава.
«Гавары праўду» лічыць, што сілавыя структуры сплянавалі і рэалізуюць кампанію, мэта якой — падвесьці Вінаградава, які знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам органаў унутраных спраў, пад чарговую крымінальную справу і пазбавіць яго свабоды. Так ужо зрабілі з Аляксандрам Малчанавым і рыхтуюцца цяпер да такой самай расправы з Васілём Парфянковым.

Першыя подпісы пад адкрытым лістом Генэральнаму пракурору паставілі кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, а таксама Андрэй Дзьмітрыеў, Аляксандар Фядута, Сяргей Вазьняк, Аляксандар Арцыбашаў. Кампанія заклікае грамадзянаў далучыцца да збору подпісаў на адрас Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.