Вярнуўся пасол Латвіі, вяртаецца пасол Эстоніі

Яак Ленсмэнт

У Менск вярнуўся амбасадар Латвіі Міхаіл Папкоў, і сёньня ж чакаецца прыезд амбасадара Эстоніі Яака Ленсмэнта.
Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведамілі ў амбасадах гэтых краін.

Раней у Менск вярнуліся кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора, паслы Вугоршчыны, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі і Швэцыі.