Апублікаваныя здымкі зьбітай Юліі Цімашэнкі

Радыё Свабода атрымала ад упаўнаважанай Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Ніны Карпачовай здымкі сінякоў на целе зьняволенай віцэ-прэм'ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.

Карпачова сустрэлася зь Цімашэнкай у турэмнай камэры 25 красавіка. У той самы дзень упаўнаважаная пацьвердзіла наяўнасьць цялесных пашкоджаньняў, якія Цімашэнка атрымала ў Качаноўскай калёніі ў Харкаве.

Факт зьбіцьця пацьверджаны таксама мэдычнай экспэртызай.