Гурбангулы едзе да Лукашэнкі

Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

27 красавіка пачынаецца двухдзённы афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдава.
Візыт адбываецца на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.

«Туркмэна-беларускія перамовы ў вярхах стануць чарговым крокам на шляху разьвіцьця міждзяржаўнага дыялёгу, пацьвярджэньнем цьвёрдага намеру бакоў надаць узаемавыгаднае супрацоўніцтва новую дынаміку, якая адказвае узаемным інтарэсам», — гэтак пракамэнтавала візыт дзяржаўная інфармацыйная служба Туркмэністана.


Як паведамляе Інтэрфакс, «цяперашняя сустрэча кіраўнікоў дзьвюх дружалюбных дзяржаў праходзіць праз роўна год пасьля двухбаковы перамоў на вышэйшай узроўні ў Ашхабадзе».