Наста Шулейка выйдзе на волю 30 красавіка

Наста Шулейка

Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня і арышту грамадзкай актывісткі Насты Шулейкі, якое адбылося 20 красавіка.
Пра гэта паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна».

Насту 20 красавіка пільнаваў каля яе дома невядомы ў цывільным. Калі той зьнік з-пад вокнаў актывісткі, яна вырашыла выйсьці ў краму. Каля пад’езду яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ).

Разгляд справы Насты Шулейкі адбыўся ў суботу 21 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Судзьдзя Тацяна Мотыль прысудзіла ёй 10 сутак арышту. Такім чынам, на волю актывістка выйдзе ў панядзелак 30 красавіка ў 17:30.