Слонім: бойка футбольных фанатаў

У Слоніме затрыманыя футбольныя фанаты.
На мясцовым стадыёне гарадзенскі «Белкард» згуляў са слонімскім «Камунальнікам», зь лікам 2:1 перамаглі гаспадары.

Гарадзенскія заўзятары пабіліся зь мясцовымі. Журналісты «Газеты Слонімскай» мяркуюць, што ў бойцы ўдзельнічалі прыблізна шэсьцьдзесят чалавек. Аднаго забрала хуткая дапамога. Удзельнікі бойкі разьбегліся, але потым некаторых затрымалі міліцыянты.

Пры падрыхтоўцы відэа давялося касаваць брыдкаслоўе, кажуць журналісты слонімскай газэты.

http://www.youtube.com/embed/6Lg4IjxIxL0