Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е
У Беларусі пахмурна, тэмпэратура – да 17 градусаў цяпла.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У СЬВЕЦЕ
У Гановэры (Нямеччына) – прамысловы кірмаш HANNOVER MESSE 2012, на якім будзе прадстаўленая і навукова-тэхнічная прадукцыя БДУ.
У Чыкага распачынаецца Ўсясьветны саміт ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру.
У вечаровым эфіры Рыдыё Свабода – «Зона Свабоды» – штотыднёвая аналітычная перадача на незалежным тэлеканале Белсат. Сярод тэмаў – вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі і рэакцыя Эўропы. У перадачы, якую вядзе Алена Ціхановіч, удзельнічаюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст і Ян Максімюк.
А таксама – «Праскі акцэнт». Актуальныя падзеі абмяркоўваюць намесьнік дырэктара польскага Цэнтру міжнародных адносінаў Войцех Смалінскі, шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна і аглядальнік расейскай службы нашага радыё Вадзім Дубноў.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
Усясьветны дзень кнігі і абароны аўтарскага права.
Гэты дзень у гісторыі:
1586 – Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права і герб.
1794 – утварылася Найвышэйшая літоўская рада – рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.
1917 – спэктаклямі «Паўлінка» Я. Купалы і «Ў зімовы вечар» Э. Ажэшкі ў Менску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі.
2007 – утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачаньня «Белсат»
У гэты дзень нарадзіліся:
1886 – Зьмітрок Бядуля, беларускі пісьменьнік.
1891 – Сяргей Пракоф'еў, расейскі кампазытар.
1904 – Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1934 – Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык.
1940 – беларускі пісьменьнік Віктар Казько.
У гэты дзень памерлі:
1564 – Уільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт.
1991 – Зьміцер Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, выдавец.
2004 – паэт Алесь Пісьмянкоў.
2007 – Барыс Ельцын, прэзыдэнт Расеі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Урэшце перамагаюць прарокі.
Уладзімер Конан
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Япіскап Сьвятаслаў Логін: чужыя цэрквы ня будуць маліцца за нас
Айцец Аляксандар Надсан: адмовімся ад нянавісьці да таго, хто нас крыжуе
Расея раіць Беларусі паскардзіцца на Літву ў МАГАТЭ