Аляксандар Круты: пакуль мяне нічым ня колюць

Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Круты. Інтэрвію ў Навінках

Аляксандар Круты, які быў затрыманы падчас працэсу над Канавалавым і Кавалёвым, знаходзіцца на прымусовым лячэньні ў псыхіятрычным шпіталі ў «Навінках». «Свабодзе» ўдалося наведаць яго і запісаць відэаінтэрвію.
Дачка Аляксандра Інэса Крутая пацярпела ад выбуху ў мэтро. Спадар Круты ўдзельнічаў у працэсе Кавалёва-Канавалава як прадстаўнік пацярпелай, задаваў шмат пытаньняў, але на шосты дзень пасьля пачатку працэсу быў затрыманы.

22 верасьня Аляксандар Федарцоў, які старшыняваў на працэсе Кавалёва і Канавалава, часткова зачытаў пастанову пра затрыманьне Крутога:

«17 жніўня, знаходзячыся ў кабінэце адной з мэдыцынскіх устаноў Менску, наўмысна зьдзейсьніў хуліганскія дзеяньні з асаблівым цынізмам і пагардай да нормаў маралі (...) выліў зьмесьціва двух слоікаў з мачой на галоўнага лекара».

7 сьнежня 2011 году судзьдзя Маскоўскага раёну Аляксандар Кострыкаў на закрытым пасяджэньні прызнаў Аляксандра Крутога псыхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэньне.

«Калі б я заставаўся на працэсе, то даказаў бы, што Канавалаў і Кавалёў ні пры чым», — кажа Круты.

Ён таксама распавёў пра Сяргея Каваленку: «Калі лекары прызнаюць ягоную галадоўку як спробу суіцыду, ад гэтага дыягназу яму ўжо не пазбавіцца».