Пашпарт трэба будзе атрымліваць у 14 гадоў

У Беларусі зьніжаецца ўзрост, калі грамадзянін павінен абавязкова атрымаць пашпарт: з 16 да 14 гадоў.
Гэтыя зьмены прадугледжаныя ўказам № 197, якім унесены дапаўненьні і зьмяненьні ў пералік адміністрацыйных працэдураў, што ажыцьцяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзянаў.

Указ пачынае дзейнічаць праз тры месяцы пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня, піша БелаПАН.