Недахоп сну павышае рызыку атлусьценьня і дыябэту

Дасьледнікі знайшлі новыя доказы таго, што недастатковы сон можа павысіць рызыку захворваньня на атлусьценьне і дыябэт.
Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, апублікаваныя ў Science Translational Medicine. Навукоўцы трымалі 24 добраахвотнікаў – мужчын і жанчын – і лябараторыі сну на працягу 39 дзён. Пасьля першай стадыі - нармальнага сну – удзельнікаў экспэрымэнту перавялі на адмысловы расклад, паводле якога яны спалі 5,6 гадзін і праводзілі бяз сну 21,5 гадзін. Гэта працягвалася тры тыдні, пасьля чаго ўдзельнікі мелі 9 дзён на вяртаньне да нармальнага сну.

У групы з парушаным сном было выяўлена ў сярэднім 27-працэнтнае павышэньне выдзяленьня інсуліну пасьля яды і вышэйшы ўзровень утрыманьня глюкозы на працягу даўжэйшага часу, які часам даходзіў да паказьнікаў пераддыябэтнага стану.