Кэтрын Эштан: Зьявілася магчымасьць для нармалізацыі адносін зь Беларусьсю

Апошнія падзеі ў Беларусі «як ніколі паказваюць неабходнасьць для ЭЗ быць рашучымі і выступаць адзіным фронтам», заявіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, камэнтуючы вызваленьне Андрэя Саннікава.
Выступаючы на слуханьнях у Эўрапарлямэнце па сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце яна дадала, што цяпер у ЭЗ «зьявілася новая магчымасьць для нармалізацыі адносінаў зь Беларусьсю».

Андрэя Саньнікава вызвалілі 14 красавіка, кіраўніка яго выбарчай кампаніі Зьмітра Бандарэнку — на наступны дзень пасьля гэтага.