Аварыя на ўкраінскай АЭС

Рэактар на атамнай электрастанцыі на поўдні Ўкраіны (у Нікалаеўскай вобласьці) быў спынены пасьля таго, як учора ўвечары на АЭС адключыўся асноўны трансфарматар.
Станцыя была адключаная ад энэргасыстэмы краіны. Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміла, што ўзровень выпраменьваньня і ўзровень пажарнай бясьпекі на АЭС знаходзяцца ў межах нормы.

Ва Ўкраіне дзейнічаюць 4 атамныя электрастанцыі, яшчэ адна – Чарнобыльская – была канчаткова закрытая ў 2000 годзе.