Нацбанк: перамоваў пра пераход на расейскі рубель няма

Беларусь і Расея не вядуць перамоваў пра тое, каб увесьці на тэрыторыі РБ расейскі рубель, заяўляюць у Нацбанку рэспублікі.
«Перамовы па пытаньні выкарыстаньня расейскага рубля на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у цяперашні час не вядуцца», — гаворыцца ў камэнтары, які атрымаў Інтэрфакс ад кіраўніцтва Нацыянальнага банку.

У Нацбанку зьвяртаюць увагу, што пераход да выкарыстаньня замежнай валюты азначае фактычную адмову ад правядзеньня незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі.

У той жа час у НБ адзначылі, што Беларусь сумесна з Расеяй пастаянна прапрацоўвае магчымасьці пашырэньня выкарыстаньня расейскага рубля, як і беларускага, ва ўзаемных разьліках паміж суб’ектамі гаспадараньня дзьвюх краінаў.