Ваўкавыск: сьцяг у гонар вызваленьня палітвязьняў

Яго вывесіў на сваім бальконе мясцовы актывіст Віталь Гуляк у гонар вызваленьня палітзьняволеных Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.
Сьцяг быў вывешаны 15 красавіка. Паводле Гуляка, праз некалькі гадзінаў у дзьверы кватэры пачаў грукацца пьяны мужчына, які патрабаваў зьняць сьцяг. А яшчэ праз некалькі хвілінаў прыйшлі трое міліцыянтаў.

Міліцыянтам Гуляк патлумачыў, што гэтым самым не парушыў заканадаўства, раней за падобнае яго выклікалі на адміністрацыйную камісію і там было прызнана, што ён не парушыў заканадаўства.

Міліцыянты зрабілі здымкі і сышлі.