Беларусь можа прадаць «Белавію»

Беларусь разглядае пытаньне пра прыватызацыю Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».
Пра гэта паведаміў журналістам міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі Іван Шчэрба, піша БелТА.

Шчэрба нагадаў, што «Белавія» ўключана ў пералік прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыянаваньню.

«Але гэта адбудзецца ня ў гэтым годзе (паводле пляну, у 2013-м, дадае Інтэрфакс)», — адзначыў міністар.