Затрыманьні ў гадавіну трагедыі ў мэтро

Наста Шулейка

У Менску падчас урачыстага адкрыцьця мэмарыяльнага знаку «Рака памяці», прысьвечанага ахвярам тэракту ў мэтро, супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі актывістаў.
Дакладна вядома, што сярод іх Наста Шулейка і Юрый Ходус, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Затрыманьні адбыліся на ўваходзе на станцыю мэтро «Кастрычніцкая». Актывістаў адвезьлі ў Ленінскі РУУС.

На іх склалі пратаколы за лаянку матам, пра гэта паведаміў сябра суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Ўладзімер Кумец.