Улады Сырыі пагадзіліся на замірэньне ад 6-й раніцы. Заўтра

Улады Сырыі афіцыйна запэўнілі спэцыяльнага міжнароднага пасланца Кофі Анана, што з 6 гадзін раніцы ў чацьвер 12 красавіка будуць прытрымлівацца ўмоваў замірэньня, прапанаванага Ананам.
У лісьце Анану з сырыйскага міністэрства замежных спраў, аднак, гаворыцца, што Дамаск пакідае за сабой права адказваць на магчымыя напады з боку ўзброеных атрадаў апазыцыі.

Са словаў Кофі Анана, ён працягне кансультацыі з уладамі Сырыі і іх праціўнікамі, каб дамагчыся захаваньня ўсіх пунктаў прапанаванага ім мірнага пляну.

Улады Ярданіі паведамілі сёньня, што на тэрыторыі краіны знаходзяцца 95.000 уцекачоў з Сырыі. Яшчэ 25 тысяч чалавек зьбеглі ў Турцыю.

Агульная колькасьць ахвяр канфлікту ў Сырыі ацэньваецца больш чым на 9 тысяч чалавек.