Прэзыдэнт Сэрбіі аб'явіў пра сваю адстаўку

Рашэньне зьвязваюць з прэзыдэнцкімі і парлямэнцкімі выбарамі ў краіне, якія маюць адбыцца ў траўні.
Паводле Тадзіча, ён мае намер прыняць удзел у датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, якія пройдуць 6-га траўня, адначасова з парлямэнцкімі і муніцыпальнымі выбарамі. Рашэньне скараціць амаль на год пяцігадовы мандат Тадзіч патлумачыў імкненьнем надаць дадатковую легітымнасьць свайму курсу на ўступленьне краіны ў Эўразьвяз.

Аналітыкі мяркуюць, што датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары патрэбныя, каб зэканоміць дзяржаўныя сродкі. Зь іншага боку, на іх думку, сваёй датэрміновай адстаўкай Тадзіч дапаможа сваёй Дэмакратычнай партыі ўмацаваць пазыцыі на агульных выбарах.