Разьвітаньне зь Ірынай Марачкінай на Альшэўскага,12

Разьвітаньне зь вядомай актывісткай Таварыства беларускай мовы імя Францішкі Скарыны жонкай мастака Алеся Марачкіна адбудзецца 4 красавіка ў Менску на вуліцы Альшэўскага, 12 у рытуальнай залі № 1.
Цырымонія пройдзе ад 16-й да 17 гадзіны, пасьля чаго цела нябожчыцы будзе перавезена на Шаркоўшчынуў вёску Барсукі, дзе згодна запавету, будзе пахавана.

Ірына Марачкіна раптоўна памерла 3 красавіка на 71 годзе жыцьця.

У яе засталіся сын Ігар і двое ўнукаў — Хрысьціна і Злат.