Забітыя каля 40 ваяўнікоў Аль-Кайды

На поўдні Емэна ў выніку паветраных удараў, нанесеных урадавымі сіламі, загінулі каля 40 ваяўнікоў Аль-Кайды.
Паводле зьвестак прадстаўніка вайсковага ведамства краіны, емэнскія войскі пасьля трохдзённай паветранай апэрацыі ўсталявалі кантроль над вобласьцю Аль-Раха ў правінцыі Лахдж.

Апэрацыя пачалася пасьля таго, як ваяўнікі ў мінулыя выходныя зрабілі напад на вайсковую базу ў гэтым раёне.

Радыкальныя ісламісты, скарыстаўшыся доўгім унутраным палітычным канфліктам у Емэне, узмацнілі свае пазыцыі на поўдні краіны.

Новы прэзыдэнт Емэна Абд-Рабу Мансур Хадзі назваў адной з асноўных задач уладаў краіны – барацьбу з Аль-Кайдай.